З 1 лістапада бягучага года нумар 115 стаў агульнагарадскім, па ім могуць звяртацца па пытаннях ЖКГ жыхары ўсіх раёнаў сталіцы. Пакуль што гараджане змогуць тэлефанаваць і ў дыспетчарскія жыллёвых службаў, але з часам яны стануць прымаць заяўкі толькі аператараў кантакт-цэнтра.

Нагадаем, у пачатку верасня бягучага года ў Кантакт-цэнтры ЖКГ Мінска ў якасці эксперыменту была адкрыта тэлефонная лінія з нумарам 115 для жыхароў Партызанскага раёна. Яна аказалася вельмі запатрабаванай.

— За першы месяц працы, з 8 верасня па 8 кастрычніка, паступіла больш за 8,5 тыс. званкоў, — распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення Кантакт-цэнтра ЖКГ Мінска Ігар Кірыленка. — Пікавы час прыпадае на ранішнія гадзіны, прыкладна з 5.00 да 11.00, і вячэрнія — з 16.00 да 23.00. З 7 кастрычніка, калі пачалі ўключаць ацяпленне ў жылфондзе, колькасць зваротаў у суткі павялічылася амаль у 10 разоў. Яны звязаны з падачай цяпла, распаветрываннем сістэм цеплазабеспячэння, перабоямі з падачай гарачай вады і іншымі пытаннямі. Званкі прымаюць пакуль 6 аператараў. Мы не чакалі, што адзіны нумар будзе настолькі запатрабаваны.

З 1 лістапада бягучага года нумар 115 стаў агульнагарадскім.

Па словах Кірыленкава, колькасць працоўных месцаў у Кантакт-цэнтры павялічылася, да канца года дзяжурыць на тэлефонах будуць адначасова каля 90 аператараў. Прыёмам і апрацоўкай зваротаў, якія не патрабуюць аператыўнага рэагавання, будзе займацца больш за 130 спецыялістаў. Іх задача — зарэгістраваць заяўку, перадаць яе жыллёвай службе па тэрытарыяльнай прыналежнасці, пракантраляваць выкананне работ і выкананне вызначаных тэрмінаў, паведаміць заяўніку пра вынік. Яшчэ 36 спецыялістаў адзінай дыспетчарскай службы будуць адказваць за выкананне аварыйных заявак, кантактаваць з прадпрыемствамі — пастаўшчыкамі камунальных паслуг.

Званок на нумар 115 платны.

— Аплата праводзіцца па разлічаным «Белтэлекамам» сацыяльным тарыфе — 51 рубель за 1 хвіліну. Яна спаганяецца за час знаходжання на лініі, уключаючы перыяд чакання адказу аператара. Мы прапанавалі «Белтэлекаму» ўвесці аплату толькі за час размовы. Спадзяемся, гэтае пытанне ўдасца ўрэгуляваць, — растлумачыў Кірыленка.

Пакуль званкі на нумар 115 прымаюць толькі са стацыянарных апаратаў, але ў хуткім часе можна будзе тэлефанаваць і з мабільнага тэлефона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?