У першы тыдзень лістапада Атлантыка прынясе цёплае, але з туманамі і больш сырое надвор'е. Сярэдняя тэмпература чакаецца на 2-3 градусы вышэй за норму.

Фота Віктара Малышчыца

Фота Віктара Малышчыца

Падрабязна пра надвор'е на тыдзень распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе.

У аўторак, 3 лістапада, у асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 2 … + 7°С, максімальная днём + 7 … + 13°С.

У сераду, 4 лістапада, пераважна без ападкаў. Месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … + 6°С, пры праясненнях да -2°С; максімальная днём + 7 … + 13°С.

У чацвер вызначаць надвор'е будзе вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў больш прахалодным паветры: пераважна без ападкаў. Месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 … + 3°С, па паўночным усходзе да 5°С; максімальная днём + 4 … + 10°С.

У пятніцу, 6 лістапада, на фоне высокага ціску будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт: ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 … + 4°С, максімальная днём + 3 … + 9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?