НАК «Белавія» заявіла, што, выконваючы прамыя рэйсы ў егіпецкія гарады, самалёты авіякампаніі не пралятаюць над Сінайскім паўвостравам.

Сёння на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку беларускі перавозчык апублікаваў тлумачэнне аб пералётах над Сінайскім паўвостравам.

«Паважаныя пасажыры, змена маршрутаў еўрапейскіх авіякампаній тычыцца толькі транзітных маршрутаў, якія праходзілі над Сінайскім паўвостравам. Напрыклад, рэйсы з Еўропы ў Індыю, Тайланд, Сінгапур і г. д. Выкананне прамых рэйсаў з Еўропы ў Шарм-эль-Шэйх, Хургаду ды іншыя егіпецкія гарады будзе ажыццяўляцца у авіякампаній, у тым ліку і ў «Белавія», па ранейшых маршрутах, якія не праходзяць над Сінайскім паўвостравам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0