Эканоміка11

Сусветны банк прагназуе стагнацыю ў беларускай эканоміцы

Беларуская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі, у сярэднетэрміновай перспектыве чакаецца стагнацыя. Такі прагноз утрымліваецца ў макраэканамічным аглядзе Сусветнага банка, прэзентацыя якога адбылася 2 лістапада ў Мінску.»Эканоміка Беларусі знаходзіцца ў стане рэцэсіі: у сувязі са слабым унутраным і знешнім попытам рэальны выпуск скарачаецца — упершыню з 1995 года», — падкрэсліваецца ў макраэканамічным аглядзе. 

Эканамісты Сусветнага банка канстатуюць, што са студзеня па верасень 2015 года ВУП Беларусі ў рэальным выражэнні знізіўся на 3,7% да аналагічнага перыяду папярэдняга года (хаця за такі ж перыяд 2014 года ВУП вырас на 1,6%). 

«Эканамічны спад у Расіі аказаў негатыўны ўплыў на прамысловасць, дзе аб'ём вытворчасці ўпаў на 7,1% у рэальным выражэнні. У сельскай гаспадарцы спад вытворчасці склаў 3,1%. Рэцэсія і захаванне інфляцыі абумовілі падзенне рэальных зарплат і даходаў насельніцтва, і, адпаведна, скарачэнне ўзроўню спажывання дамашніх гаспадарак», — зазначаюць эксперты Сусветнага банка. 

Сёлета, працягваюць яны, у Беларусі назіралася таксама скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал. Паводле ацэнак Сусветнага банка, у 2015 годзе ВУП Беларусі знізіцца на 3,5%, у 2016 годзе — на 0,5%. 

«Структурныя дысбалансы, якія назіраюцца з 2008 года, узмацняюцца зніжэннем попыту на рынках Расіі і Украіны, а таксама падзеннем цэн на сыравіну, што абумоўлівае глыбіню чаканага спаду. Аднаўленне ўнутранага попыту выглядае малаверагодным», — лічаць эканамісты банка. 

На іх думку, кароткатэрміновае стымуляванне ўнутранага попыту за кошт квазіфіскальных мер і павышэння зарплат практычна немагчымае ва ўмовах значных выплат дзяржавы па знешніх абавязацельствах. 

«У названых абставінах стагнацыя эканомікі ўяўляецца найбольш верагодным сцэнарыем. З прычыны магчымых ваганняў абменнага курсу і запланаванага росту тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ўзровень інфляцыі па-ранейшаму будзе вымярацца двухзначнымі лічбамі», — прагназуюць эканамісты Сусветнага банка.

Паводле ацэнак экспертаў, у выпадку правядзення ўзважанай макраэканамічнай палітыкі і рэалізацыі структурных рэформ (пры некаторай фінансавай падтрымцы звонку), «перспектывы аднаўлення эканамічнага росту ў 2017 годзе выглядаюць больш спрыяльнымі, нягледзячы на працяг спаду ў 2016 годзе». 

У 2017 годзе ў Беларусі можа адбыцца нязначны рост ВУП і скласці каля 1%, прагназуюць эканамісты Сусветнага банка.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць