Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі адправіў украінскаму прэзідэнту Пятру Парашэнку ліст у сувязі з запісамі тэлефонных размоў былога прэзідэнта Грузіі, а цяпер губернатара Адэсы Міхаіла Саакашвілі, якія з'явіліся раней у інтэрнэце.

Паводле паведамлення прэс-службы грузінскага прэм'ера, Гарыбашвілі звяртаецца да Парашэнкі з просьбай звярнуць увагу на гэтую гісторыю.

«Кіраўнік грузінскага ўрада выказвае занепакоенасць у сувязі з тым, што тэлефонная размова Міхаіла Саакашвілі з былым кіраўніком Рады нацыянальнай бяспекі і генеральным дырэктарам тэлекампаніі «Руставі-2» змяшчае заявы, накіраваныя супраць цяперашняга ўрада Грузіі, і канкрэтныя заклікі да антыдзяржаўных, гвалтоўных дзеянняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле паведамлення, Гарыбашвілі адзначыў, што падобныя дзеянні не адпавядаюць сяброўскім адносінам паміж Украінай і Грузіяй, і гэтыя заклікі могуць стварыць пагрозу бяспецы і стабільнасці Грузіі.

На аўдыёзапісах, якія з'явіліся ў інтэрнэце на мінулым тыдні, як мяркуецца, Саакашвілі кажа аднаму з лідараў апазіцыйнага Адзінага Нацыянальнага Руху і гендырэктару тэлекампаніі «Руставі-2», долі якой на дадзены момант праз суд спрабуе вярнуць адзін з былых уладальнікаў, што суд прыме рашэнне, у тым ліку і па частцы выканання.

Саакашвілі кажа пра тое, што трэба падрыхтаваць барыкады і знайсці «баевікоў» для «абароны» тэлекампаніі.

«Руставі-2» з'яўляецца высокарэйтынгавым тэлеканалам у Грузіі, які адрозніваецца рэзкай крытыкай на адрас уладаў.

Тэлеканал нярэдка станавіўся аб'ектам абвінавачванняў у служэнні інтарэсам Адзінага Нацыянальнага Руху з боку цяперашніх уладаў.

Прадстаўнікі ўладаў называюць тое, што адбываецца вакол «Руставі-2», прыватнай спрэчкай паміж былымі і цяперашнімі ўладальнікамі тэлеканала, але кіраўніцтва тэлекампаніі і частка апазіцыі лічаць, што за судовым працэсам стаіць барацьба уладаў з крытычна настроеным тэлеканалам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?