Беларусь і Украіна могуць быць прыцягнутыя да расследавання крушэння расійскага лайнера А321 ў Егіпце, перадае РІАН.

Пра гэта заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным міністр транспарту Расіі Максім Сакалоў.

Па міжнародных правілах, тэхнічную арганізацыю расследавання бярэ на сябе краіна, дзе адбылася катастрофа, то бок Егіпет. У расследаванні прымаюць удзел краіна — эксплуатант самалёта (Расія), краіна рэгістрацыі (Ірландыя) і краіна-вытворца (Францыя).

Пры гэтым да расследавання могуць быць прыцягнутыя краіны, грамадзяне якіх знаходзіліся на борце (Беларусь і Украіна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0