Больш за 500 мільёнаў рублёў заплацілі ў бюджэт тры гродзенскія фірмы за тое, што прадалі гараджанам кватэры па цэнах ніжэй за рынкавыя.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне г. Гродна праверыла камерцыйныя фірмы, якія займаліся перапродажам кватэр. Аказалася, што ў 2014 годзе прадпрыемствы куплялі новыя кватэры ў ААТ «Гроднажылбуд», а перапрадавалі па цэнах ніжэйшых за рынкавыя. Розніца складала больш чым 20%. У выніку сума, з якой павінен быць заплачаны падатак на прыбытак, была заніжаная на 963 млн рублёў, а падатак недаплачаны ў памеры 241 млн рублёў.

Згодна з арт. 30-1 Падатковага кодэкса, калі прадпрыемствы занізяць кошт жылля больш чым на 20%, інспектары маюць права павялічыць падатковую базу па падатку на прыбытак. У выніку прыватнікам прыйшлося даплаціць у бюджэт 554 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?