Выстава ладзіцца ўжо пяты год запар. Сёлета ўдзел у мастацкай акцыі прымаюць больш за 100 мастакоў з 7 краінаў. Па традыцыі, выстава мае дабрачынны характар. Гэтым разам зьбіраюць ахвяраваньні для Галіны Жыжыч, студэнткі 3-га курсу Ўнівэрсітэту культуры, якая трапіла ў аўтакатастрофу і цяпер мусіць тэрмінова прайсьці некалькі складаных апэрацыяў. 29 сакавіка а 15-й гадзіне ў Палацы мастацтваў адбудзецца дабрачынны аўкцыён, зь якога будуць прадаваць творы мастакоў-удзельнікаў выставы. Сабраныя сродкі перададуць для дапамогі Галіне.
Прапануем вашай увазе відэарэпартаж з адкрыцьця выставы.
Спампаваць файл відэа на кампутар можна тут: