Падазраваны ў крадзяжах і рабаванні 32-гадовы мужчына спрабаваў схавацца ад супрацоўнікаў міліцыі ў канапе, паведаміў прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС горада Мінска Леанід Ушэнін.

У поле зроку праваахоўнікаў раней судзімы за ўчыненне крадзяжоў, разбою і хуліганства фігурант трапіў у верасні 2015 пасля крадзяжу двух мабільных тэлефонаў і рабаванні грашовых сродкаў каля дома па вуліцы Магілёўскай. Затрымаць падазраванага некаторы час не ўдавалася, бо ён хаваўся ў сваіх знаёмых па розных адрасах.

Урэшце супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС сталіцы і аператыўна-пошукавага аддзела ГУУС Мінгарвыканкама пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі мужчыну ў кватэры яго таварыша.

Падазраваны хаваўся ад міліцыі ўнутры канапы ў нішы, прызначанай для захоўвання пасцельнай бялізны.

Устаноўлена, што супрацьпраўныя дзеянні здзяйсняліся мужчынам падчас сумеснага распіцця алкаголю з выпадковымі знаёмымі. Пасля некалькіх чарак падазраваны бясследна знікаў, прыхапіўшы з сабой маёмасць грамадзян. У адным з выпадкаў ён забраў кашалёк з грашыма прама з рук пацярпелага.

У цяперашні час фігурант правяраецца на дачыненне да іншых эпізодаў.

Калі вы маеце якую-небудзь інфармацыю па гэтай справе, звяртайцеся ў Кастрычніцкае РУУС Мінска па тэлефонах:

8 (017) 239-46-19, 8 (017) 226-21-05, 8 (017) 222-04-42, 8 (029) 307-45-97, 8 (029) 984-78-80, 8 (029) 130-59-48.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?