У Беларусі плануецца рэгулярна арганізоўваць для школьнікаў экскурсіі да праваслаўных святыняў.
БелТА
Размова аб гэтым ішла на пасяджэнні каардынацыйнай рады па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і Беларускай праваслаўнай царквой, паведамілі ў Апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
У прыватнасці, абмяркоўваўся ход выканання праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі і БПЦ на 2015-2020 гады. «Па выніках пасяджэння прынята рашэнне арганізоўваць адукацыйныя экскурсіі для тых хто навучаецца па тэме «Праваслаўныя святыні беларускага народа», — праінфармавалі ў Апараце Упаўнаважанага.
Акрамя таго, вырашана забяспечыць правядзенне экспертызы навучальных праграм, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыкла з улікам асноў праваслаўнай культуры і пытанняў рэлігіязнаўства.
Гаварылася і пра неабходнасць больш шырокага выкарыстання магчымасцяў інтэрнэт-сайтаў і СМІ ўстаноў адукацыі ў асвятленні пытанняў духоўна-маральнага выхавання і супрацоўніцтва з БПЦ.