Грамадства2424

Мітрапаліт Павел: Няма сэнсу змяняць знешняе аблічча старых храмаў

Знешняе аблічча старых праваслаўных храмаў не мае сэнсу змяняць, заявіў журналістам 3 лістапада ў Мінску мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Так праваслаўны іерарх адказаў на пытанне, як ён ставіцца да таго, што апошнім часам у многіх гарадах і вёсках аўтэнтычныя купалы старых беларускіх цэркваў замяняюць на пазалочаныя купалы-цыбуліны. 

На адкрыцці выставы «Праваслаўныя цэрквы і капліцы Эстоніі» 3 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі мітрапаліт Павел зазначыў, што «будаўніцтва храмаў заўсёды было ўдзелам самых прагрэсіўных людзей».

«Будавалі храмы самыя перадавыя мысліцелі тых часоў. Архітэктары свае пабудовы задумвалі так, што ўсё самае перадавое і лепшае ўкладвалася ў будаўніцтва храмаў. Для людзей усіх часоў свае дамы заўсёды былі на другім месцы, а ўсё самае лепшае неслі Богу. Менавіта таму самае лепшае заўсёды ўкладвалася ў дом Божы, а храм — гэта дом Божы, неба на зямлі. Менавіта таму нашы храмы сёння здзіўляюць людзей і будуць працягваць здзіўляць іх», — зазначыў праваслаўны іерарх у сваёй урачыстай прамове.

У гутарцы з журналістамі мітрапаліт Павел падкрэсліў, што сёння «існуе статус-кво ў дачыненні да старых храмаў, якія былі пабудаваныя ў мінулых, пазамінулых стагоддзях».

«Былі яны і тады такімі, і я думаю, што няма сэнсу іх змяняць. Усё-такі захаванне таго віду мае нейкую сваю прыроду, ужо ўстанавілася ў людзей сваё асаблівае стаўленне да гэтага Калі храм рэстаўрыруецца, то, напэўна, правільна будзе яго рэстаўрыраваць у тым выглядзе, у якім ён быў… Сама рэстаўрацыя падразумявае пад сабой аднаўленне ў ранейшым выглядзе», — сказаў ён.

Прадстаяцель Беларускага экзархата Руcкай праваслаўнай царквы зазначыў, што, з аднаго боку, ён падтрымлівае тых, хто «кансерватыўна да гэтага ставіцца». З другога боку, зазначыў ён, нават калі адбываецца змена купала царквы, то ён «павінен быць так гарманічна створаны, каб не дысанаваў» з храмам. «Калі будзе дысананс нейкі, то гэта няправільна, павінна быць гармонія», — упэўнены патрыяршы экзарх.

Змяненне знешняга аблічча царквы ён дапускае ў тым выпадку, калі храм аднаўляецца з руін. Ён нагадаў, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у часы Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе на беларускай зямлі было разбурана мноства святынь. «Сёння, калі аднаўляецца храм з руін, напэўна, сучаснікі маюць права надаць гэтаму храму новае аблічча… Архітэктар мае права ўносіць самыя незвычайныя свае погляды і думкі», — мяркуе мітрапаліт Павел.

Некалькі дзён таму «Наша Ніва» выставіла фатаграфіі Свята-Троіцкага праваслаўнага сабора ў Слоніме (Гродзенская вобласць), пабудаванага ў XVII стагоддзі ў стылі барока, з устаноўленым залатым купалам-цыбулінай замест арыгінальнага купала.

Некалькі тыдняў таму стала вядома пра аналагічную замену купалаў на Юр'еўскай царкве XVII стагоддзя ў вёсцы Валавель (Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці). Вядомыя і больш раннія прыклады, калі такім чынам відазмяняліся аб'екты беларускай сакральнай архітэктуры.

Як правіла, такія выпадкі выклікаюць незадаволенасць з боку мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў грамадскасці, якія выступаюць за захаванне традыцыйнага аблічча беларускіх цэркваў.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят2

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Усе навіны →
Усе навіны

На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак3

«Пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера». Археолагі расказалі пра важныя вынікі сёлетніх падводных раскопак1

У каталіцкую духоўную семінарыю ў Гродне сёлета паступіла рэкордная колькасць хлопцаў. Чвэрць — з усходніх абласцей1

ЗША працуюць над месцам сустрэчы Трампа, Пуціна і Зяленскага ў канцы наступнага тыдня

У Лельчыцах мужчына захацеў ашчадзіць на корме для сабак і моцна памыліўся1

«Вялікая савецкая армія перамагае малую савецкую армію». УСУ сталі прайграваць на полі бою пасля вяртання да старых практык10

Прыярытэт — спыненне агню. Зяленскі і еўрапейскія лідары паразмаўлялі з Трампам2

На дапамогу ахвярам рэпрэсій у Беларусі еўрапейцы выдзелілі больш за 2,4 мільёна еўра8

Цэны на аўтобусныя білеты з Мінска ў Вільню імкліва падскочылі за дзень1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят2

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць