Сёння ў Барселоне пройдзе матч 4-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў «Барселона» — БАТЭ. Пачатак гульні ў 22:45, яе будзе трансляваць канал «Беларусь-2».

Uefa.com

Uefa.com

Два тыдні таму ў Барысаве «Барселона» выйграла з лікам 2:0.

А чатыры гады таму ў сезоне 2011/2012 БАТЭ пацярпеў ад каталонцаў дзве разгромныя паразы — 0:5 і 0:4.

Учора на перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер барысаўскага клуба Аляксандр Ермаковіч заявіў, што імавернасць выхаду Аляксандра Глеба на поле вельмі высокая. Глеб гуляў за «Барсу» ў сезоне 2008/2009.

Пасля 3-х тураў: Барселона — 7, Баер — 4, БАТЭ — 3, Рома — 2.

24 лістапада БАТЭ ў Барысаве згуляе з «Баерам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?