Цэнтральную магістраль Мінска — праспект Незалежнасці — упрыгожылі дзяржаўнымі сцягамі Беларусі. На кожным асвятляльным слупе іх па 5 штук. Цікавае супадзенне, што 11 кастрычніка Лукашэнку абралі акурат на пяты тэрмін.
На фасадзе Палаца Рэспублікі размешчаны два вялікія банеры на рускай і беларускай мовах з перадвыбарчым слоганам Аляксандра Лукашэнкі — «За будучыню незалежнай Беларусі». Такія ж невялічкія плакаты змешчаныя ўздоўж праезнай часткі праспекта.
Афіцыйна пра інаўгурацыю Лукашэнкі не паведамлялася. Але мяркуецца, што яна пройдзе ў гэту пятніцу 6 лістапада.
0
0
0
0
0
0