Пры захоўванні грошай абсалютная большасць беларусаў аддае перавагу замежнай валюце. Насельніцтва краіны трымае ў банках дэпазітаў у далярах/еўра/расійскіх рублях на $8,3 мільярда. Рублёвых дэпазітаў — усяго $2,4 мільярда ў эквіваленце.

Для параўнання, год таму лічбы складалі $7,7 і $4,2 мільярда адпаведна, аднак які­ніякі давер да нацыянальнай валюты быў падарваны чарговымі дэвальвацыямі.

Якімі стаўкамі банкі цяпер завабліваюць кліентаў?

Прыбытковасць стаўкі па дэпазітах у беларускіх рублях фактычна абмежаваная 30% гадавых. Такую прапанову маюць некаторыя прыватныя банкі: напрыклад, «Ідэя-Банк», «Альфа-­Банк» і іншыя.

Для даляраў і еўра максімальная прыбытковасць дасягае 5—5,5% — напрыклад, «Скарбонка» ад ВТБанка.

Прамежкавае рашэнне — дэпазіт у расійскіх рублях. Многія беларускія банкі называюць гэтую валюту «абмежавана канвертаванай». Уклад у расійскіх рублях можна зрабіць пад 14% (прапанова ад «Абсалютбанка»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?