Курс даляра па выніках таргоў на вячэрняй сесіі KASE склаў 287,92 тэнге, паведамляе Tengrinews.kz.
Валюта зноў працягвае біць гістарычныя рэкорды.
Папярэдні гістарычны антырэкорд у 285,77 тэнге быў усталяваны 16 верасня. А 19 жніўня афіцыйны курс тэнге да даляра наогул складаў 188,35, потым пачаўся абвал. Г.зн. за два з паловай месяцы курс даляра вырас амаль на 100 тэнге, або 52,8%.
Сённяшнае падзенне нацыянальнай валюты Казахстана працягваецца на фоне адстаўкі кіраўніка Нацбанка РК Кайрата Келімбетава. На яго месца прыйшоў Даніяр Акішаў.
0
0
0
0
0
0