Алкаголь трэба выключыць з пераліку харчовых прадуктаў. Такую думку выказаў газеце «СБ. Беларусь сегодня» намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Мікалай Іванчанка.

Такая прапанова ўжо накіравана калегам Мікалая Іванчанкі для магчымага ўнясення ў праект закона аб папраўках у закон «Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя насельніцтва».

«Пакуль, на жаль, у большасці людзей спрацоўвае стэрэатып, што на самай справе нічога страшнага ва ўжыванні спіртнога няма, гэта ж, па сутнасці, той жа прадукт, што і піўныя дрожджы. Але як толькі алкаголь знікне з усіх нарматыўных дакументаў, якія рэгулююць прасоўванне харчовай прадукцыі, гэта ўжо будзе сур'ёзны сігнал для перагляду грамадскай думкі. Каб у далейшым на законных падставах аднесці моцныя спіртныя напіткі да нарказмяшчальных рэчываў», — цытуе газета дэпутата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0