Сярэдняя працягласць жыцця ў развітых краінах у параўнанні з сямідзесятымі гадамі гадамі мінулага стагоддзя вырасла больш чым на 10 гадоў, падлічылі ў міжнароднай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Сябрамі арганізацыі з'яўляюцца 34 краіны.

Як гаворыцца ў выпушчаным ў сераду зборніку матэрыялаў арганізацыі, у сярэднім у краінах АЭСР працягласць жыцця вырасла з прыкладна 70 да 80 з паловай гадоў. З сусветных краін найбольшы рост у гэтым плане паказалі Турцыя і Індыя, дзе сярэдняя працягласць жыцця ўзрасла амаль на траціну: у 1970-х гадах у Турцыі яна знаходзілася на ўзроўні 55 гадоў, а да 2013 вырасла да 76,6. У Індыі сярэдняя працягласць жыцця вырасла з прыкладна 50 да 66 з паловай гадоў, аднак застаецца адной з самых нізкіх у свеце.

Адзін з самых нязначных паказчыкаў росту — у Расіі. Як гаворыцца ў матэрыялах арганізацыі, у 1970-х гадах сярэдні тэрмін жыцця расіяніна складаў каля 68 гадоў, а да 2013 ён вырас да 71 года. Параўнальны рост паказалі Літва і Латвія, аднак іх паказчыкі на 2013 год былі прыкладна на год ці два больш, чым у РФ (73,9 і 73,5 гадоў адпаведна). У спісе Расія саступае толькі двум краінам — гэта Паўднёвая Афрыка (56,8 гадоў) і Індыя.

Калі верыць дадзеным АЭСР, найбольш доўгае жыццё пражываюць японцы. Жыццё сярэдняга японца да 2013 года доўжылася крыху больш за 83 гадоў. Услед за Японіяй па гэтым паказчыку ідуць Іспанія і Швейцарыя з параўнальнымі лічбамі.

У 1800 годзе, паводле дадзеных даследнікаў, сярэдняя працягласць жыцця складала 33 гады ў жанчын і 31 год у мужчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?