У лістападзе можна часцей глядзець у начное неба — месяц будзе багаты на зоркапады.

Фота Віктара Малышчыца

Фота Віктара Малышчыца

Так, з 5 па 12 лістапада можна будзе назіраць метэорны паток Таўрыды. Гэта шлейфы метэорных часціц, якія выдзеліліся з каметы Энке і чые арбіты з часам змяніліся так, што цяпер перасякаюцца з арбітай Зямлі. За гадзіну можна будзе ўбачыць толькі 10 «знічак», але ўспышкі могуць быць вельмі яркімі і прыгожымі. Максімальны лік метэораў будзе падаць у ноч з 5 на 6 лістапада і з 12 на 13 лістапада.

12 і 13 лістапада таксама магчыма з'яўленне на начным небе метэораў з патоку Пегасід. Гэта рэшткі каметы Банплейна, якую ў апошні раз назіралі ў 1819 годзе. Зоркапад лепш за ўсё можна будзе разгледзець каля 22.00.

З 9 па 10 лістапада чакаецца «зорны дождж» з метэорнага патоку Цэфеіды. Інтэнсіўнасць не больш за 20 метэораў на гадзіну. З'яўленне метэораў можна чакаць адразу пасля заходу сонца.

14 і 15 лістапада будзе слабы струмень Андрамедзіды, а 17 і 18 лістапада — максімальная інтэнсіўнасць патоку Леаніды. Сёлета Месяц не перашкодзіць назіранням за гэтымі метэорамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?