Добрая навіна для тых, хто не паспеў набыць квіткі на некаторыя фільмы «Лістапада». Яны выйдуць у пракат у мінскіх кінатэатрах ўжо пасля фестывалю!

З праграмы асноўнага конкурсу ігравога кіно ў пракат выйдзе расійскі фільм «Краіна Оз» рэжысёра Васіля Сігарава. Чароўную камедыю, напоўненую рускім духам і пераднавагоднім настроем, можна будзе ўбачыць у кінатэатры «Беларусь» з 3 па 16 снежня якраз напярэдадні свята.

Фільм «Краіна Оз»

Фільм «Краіна Оз»

Адразу два фільмы з новай праграмы «Львы, Мядзведзі, Пальмавыя галіны» пакажуць у кінатэатры «Перамога» з 16 па 30 лістапада. Гэта іранскі квазідакументальны фільм «Таксі», які атрымаў у гэтым годзе на Берлінскім кінафестывалі галоўны прыз, і ўладальнік «Залатога Льва» «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра быццё» — тонкае кіно пра сучаснага Дон Кіхота і Санча Панса.

Фільм «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра быццё»

Фільм «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра быццё»

Адзіны фільм праграмы «Арт-мэйнстрым» «Дама ў акулярах і са стрэльбай ў аўтамабілі» будуць паказваць у «Цэнтральным» з 16 па 25 лістапада. Там жа ў гэты ж час пройдзе і паказ «Маладосці» Паола Сарэнціна з секцыі «Майстар-клас».

Фільм «Маладосць»

Фільм «Маладосць»

Падрабязную інфармацыю аб фільмах чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?