Сёньня прайшлі першыя паўфінальныя матчы плэй‑оф чэмпіянату Беларусі па хакеі. Абедзьве сустрэчы праходзілі ў Менску.

Пераможца рэгулярнага першынства «Керамін» досыць упэўнена перамог адкрыцьцё сёлетняга сэзону «Віцебск» — 3:1. Зрэшты, віцьбічам цяжка будзе на нешта разьлічваць у гэтай пары, настолькі добра выглядаюць цяпер «драконы».

«Юнацтва» ж яшчэ больш упэўнена справілася зь леташнім чэмпіёнам «Дынама» — 4:1. Сэрыі працягнуцца да трох перамог. Наступныя матчы будуць згуляныя заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?