Улада33

ЗША могуць аднавіць санкцыі ў выпадку пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Праз шэсць месяцаў ЗША ацэняць сітуацыю ў Беларусі і прымуць рашэнне наконт далейшага лёсу санкцый супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў, заявіла намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк 5 лістапада на сустрэчы з журналістамі ў Мінску.

Адказваючы на пытанне, як будуць дзейнічаць ЗША, калі сітуацыя за паўгода ў Беларусі не палепшыцца, але і не пагоршыцца, яна сказала: «Не магу прадказаць будучыню. Змякчэнне санкцый адбылося ў адказ на вызваленне палітвязняў. Праз шэсць месяцаў ЗША ўважліва будуць ацэньваць сітуацыю цалкам і ў сукупнасці ўсе фактары. Рашэнне будзе прымацца на аснове гэтага аналізу». 

Яна падкрэсліла, што існуе магчымасць для паляпшэння і нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЗША. Вызваленне і змякчэнне санкцый яна назвала «ўзаемнымі пазітыўнымі крокамі». Чыноўнік Дзярждэпартамента выказала надзею, што рух у гэтым напрамку працягнецца. 

У сваю чаргу намеснік памочніка дзяржсакратара па дэмакратыі, правах чалавека і працы Роберт Бяршчынскі зазначыў, што ЗША гатовыя да далейшых пазітыўных крокаў, але калі сітуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі пагоршыцца, дзеянне санкцый можа аднавіцца ў поўнай меры. 

Нагадаем, 29 кастрычніка Міністэрства фінансаў ЗША да 30 красавіка 2016 года часткова змякчыла санкцыі адносна шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. У санкцыйны спіс уваходзяць «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно». Уся ўласнасць гэтых прадпрыемстваў застаецца заблакіраванай, але транзакцыі дазволеныя. Пры гэтым, калі сума здзелкі перавышае 10 тыс. долараў, грамадзяне ЗША абавязаныя паведамляць упраўленню кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента. Санкцыі былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзідэнта ЗША Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?12

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўводзяць новыя валютныя абмежаванні2

Пашынян заклікаў пазбавіць пасады Каталікоса ўсіх армян, бо ў таго знайшлося дзіця2

Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным12

«Пажыві ў маім доме»: Усік запрасіў Трампа ва Украіну на тыдзень3

У Алматы заснавальнік «бяспечнай ЛГБТ-прасторы» згвалціў свайго падначаленага, пакуль той спаў8

Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай7

Выгул сабак стаў формай пратэсту ў Іране3

Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах11

«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?12

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць