У Беларусі ў перспектыве будзе ўведзенае страхаванне ад беспрацоўя, паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце міністэрства.

Першы намеснік міністра адзначыў, што распрацоўка прапаноў па развіцці ў рэспубліцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя прадугледжана мерапрыемствамі падпраграмы «Садзейнічанне занятасці насельніцтва» на 2016-2017 гады, якая ўвойдзе ў склад Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона і садзейнічанне занятасці 2016-2020».

«Заканадаўства іншых краін у гэтым пытанні ў значнай ступені адрозніваецца, што не дазваляе казаць аб адзіных падыходах у арганізацыі сістэмы страхавання ад беспрацоўя, — сказаў Андрэй Лабовіч. — У Беларусі пры распрацоўцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя будуць улічаныя найбольш прымальныя для нашай краіны падыходы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?