Каманды Беларускага дзяржаўнага ўнiвэрсытэту «Юрысты ХХІ стагодзьдзя» i «Just Саusе» заваявалi адпаведна першае i другое месцы на Рэспублiканскай студэнцкай юрыдычнай алiмпiядзе. Бронзавым прызёрам стала каманда Гомельскага дзяржаўнага ўнiвэрсытэту iмя Ф. Скарыны.

Спаборнiцтвы праводзяцца ўжо ў чацьвёрты раз i зьбiраюць знаўцаў права з усiх беларускiх ВНУ, дзе рыхтуюць адпаведных спэцыялiстаў. У мiнулым годзе алiмпiяда атрымала статус рэспублiканскай i арганiзуецца цяпер пад эгiдай Мiнiстэрства адукацыi нашай краiны. Удзельнiкам трэба было прайсьцi праз многа цiкавых выпрабаваньняў: распрацаваць праект прававога акту, правесьцi экспэртызу нарматыўнага акту, прадэманстраваць свае здольнасьцi ў рабоце з электроннымi базамi дадзеных, а таксама ў перакладзе юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую.

Пераможцы алiмпiяды вызначалiся як у камандным, так i ў iндывiдуальным залiках. У iндывiдуальнай барацьбе ў вочным туры сустрэлiся 58 удзельнiкаў, а ў каманднай — 12 студэнцкiх зборных. У фiнале «iндывiдуалам» давялося праявiць сябе ў выступленьнi ў судзе першай iнстанцыi (грамадзкi працэс), а камандам — блiснуць у судовых спрэчках (крымiнальны працэс). У iндывiдуальным туры таксама лепшымi аказалiся студэнты БДУ, якiя занялi тры першыя месцы.

Надзея Нiкалаева, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0