Адкрыццё Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» пройдзе ў Мінску 6 лістапада. Цырымонія адкрыцця адбудзецца ў 19.00 ў кінатэатры «Масква». Падчас цырымоніі адбудзецца модны паказ, а таксама канцэрт папулярных беларускіх выканаўцаў. Таксама на адкрыцці фестывалю ўручаць прыз прэзідэнта краіны «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».

Плануецца, што цырымонію наведае спецыяльная госця — французская актрыса і рэжысёр Фані Ардан. Завяршыць цырымонію паказ фільма Гіёма Ніклу «Даліна кахання».

Кінафестываль «Лістапад» — найбуйнейшы кінафорум у нашай краіне, які праходзіць штогод, пачынаючы з 1994 года. Першапачаткова ён задумваўся як творчая пляцоўка для кінематаграфістаў СНД і Балтыі, аднак на сёння яго геаграфія істотна пашырылася. Напрыклад, у сёлетняй праграме ёсць фільмы з самых розных краін Еўропы і нават з Паўднёвай Карэі.

Фестываль будзе працягвацца да 13 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?