Галоўная дзейная персона інаўгурацыі — Аляксандр Лукашэнка.
За ягонай спінай стаялі спікеры парламента Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Андрэйчанка, суддзі Валянцін Сукала і Пятро Міклашэвіч.
Неўзабаве да іх далучылася старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Прысутных падзялілі на дзве «калоны».
У левай у першым шэрагу сядзелі Рыгор Рапота, Дар'я Домрачава, Пятро Пракаповіч ды іншыя. У гэтым жа шэрагу сядзеў мітрапаліт Філарэт.
У другой наперадзе апынуліся Станіслаў Зась, Леанід Анфімаў, Аляксандр Канюк, Павел Калаўр, мітрапаліт Павел, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, Ігар Бузоўскі ды іншыя.
Збоку пасадзілі сыноў Лукашэнкі, другіх сямейнікаў, прэс-сакратарку Наталлю Кірсанаву і адстаўніка Аляксандра Радзькова.