Улады Францыі з 13 лістапада ўводзяць памежны кантроль, які прадоўжыцца адзін месяц. Прычына такой меры — неабходнасць забяспечыць бяспеку ўдзельнікаў канферэнцыі ААН па пытаннях змянення клімату, якая пройдзе ў Парыжы з 30 лістапада па 11 снежня, паведамляюць інфармагенцтвы.

Як заявіў кіраўнік МУС Францыі, краіна мае намер на месяц устанавіць праверкі на мяжы. Гэта мера прымаецца ў адпаведнасці з палажэннямі Шэнгенскіх пагадненняў, якія дапускаюць увядзенне памежнага кантролю на перыяд да 30 дзён «у выпадку сур'ёзнай пагрозы грамадскаму парадку або ўнутранай бяспецы».

На кліматычнай канферэнцыі ААН збяруцца больш за 80 кіраўнікоў дзяржаў, дэлегацыі няўрадавых арганізацый, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Мэта канферэнцыі — аб'яднаць намаганні ў барацьбе са змяненнем клімату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?