У Берасьці 90‑годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці БНР адзначаць турнірам па міні‑футболе. У адборачным туры ўзялі ўдзел сем камандаў — дружыны рэгіянальных партыйных структураў, незалежных прафсаюзаў і грамадзкіх арганізацый. Агулам — больш за 60 удзельнікаў.

Па выніках першага этапу чатыры каманды 22 сакавіка пазмагаюцца ў фінале «Кубка Незалежнасьці», заснаванага абласным аргкамітэтам па сьвяткаваньні юбілею.

У Магілёве таксама адбудзецца турнір па міні‑футболе сярод аматарскіх камандаў гораду. Сярод месьцічаў зладзяць распаўсюд літаратуры пра Беларускую Народную Рэспубліку. Вечарам 25 сакавікабудзе арганізавана вечарына з бардаўскім канцэртам для моладзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?