У суботу, 22 сакавіка, перад будынкам штаб‑кватэры Аб’яднаных Нацыяў на Мангэтане ў Нью‑Ёрку пройдзе мітынг, прысьвечаны 90‑м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (Акту 25 Сакавіка 1918 году).

Мітынг ладзіцца Нью‑Ёрскім аддзелам БАЗА. Пачатак мітынгу — а 11‑й раніцы, на Першай Авэню пры 43‑й вуліцы.

Пасьля мітынг плянуецца прадоўжыць перад Місіяй РБ пры ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?