Бартавы самапісец самалёта A321, які разбіўся ў Егіпце 31 кастрычніка, запісаў гук выбуху на борце. Пра гэта паведамляе французскі тэлеканал France 2 са спасылкай на аднаго з удзельнікаў расследавання катастрофы. Паводле яго слоў, гаворка ідзе не пра выбух рухавіка самалёта.

Газета Le Point паведамляе са спасылкай на вынікі расшыфроўкі «чорных скрыняў», што пасля выбуху на борце самалёта адключылася электрасілкаванне. Выданне адзначае, што далейшае вывучэнне запісаў з параметрычнага самапісца дазволіць усталяваць дакладнае месца, дзе магла быць закладзена бомба.

«Усё нармальна, абсалютна нармальна падчас палёту, і раптам - нічога», - паведаміла крыніца AFP, кажучы аб расшыфроўцы запісаў з «чорнай скрыні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?