«7 лістапада рэйсы ў Хургаду мы выконваем ў штатным рэжыме. На 8 лістапада запланаваныя рэйс у Шарм-эль-Шэйх. Менавіта да гэтага аэрапорта маюцца пытанні па бяспецы, мы будзем адсочваць сітуацыю і заўтра прымем рашэнне, ці будзем выконваць гэты рэйс у нядзелю «, — паведамілі TUT.BY ў кампаніі «Белавія».

Панарама курорта Шарм-эль-Шэйх. Фота сайта airspot.ru

Панарама курорта Шарм-эль-Шэйх. Фота сайта airspot.ru

Учора, 6 лістапада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагадзіўся з прапановай прыпыніць палёты ў Егіпет да высвятлення прычын авіякатастрофы самалёта А321. Ростурызм заявіў аб стварэнні аператыўнага штаба па эвакуацыі расійскіх турыстаў з гэтай краіны.

У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі заявілі, што будуць падтрымліваць сувязь з Ростурызмам для аналізу сітуацыі з беларускімі турыстамі. Паводле ацэнак, на егіпецкія курорты праз Маскву можа лятаць да 30% беларусаў, якія набылі пуцёўкі ў гэтую краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0