Упраўленне Следчага камітэта па Мінску завяршыла расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да 29-гадовага маладога чалавека, які забіў у Заводскім раёне сталіцы 34-гадовага мужчыну, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следчыя ўстанавілі, што ў чэрвені гэтага года жыхар Пухавіцкага раёна познім вечарам сустрэў на прыпынку грамадскага транспарту мінчука, які вяртаўся з працы, і прапанаваў выпіць. Мужчына, які ажаніўся за тры дні да таго, дый згадзіўся. Пілі яны ў бязлюдным месцы. Злодзей прыгледзеў на маладым пярсцёнак і чатыры разы ўдарыў мужчыну нажом у шыю, біў каменем. Мужчына ад ранаў памёр на месцы.

Зламыснік зняў з забітага залаты пярсцёнак і абмяняў яго каля суседняй крамы на дзве бутэлькі піва, 150 тысяч рублёў і 10 даляраў.

Праваахоўнікі аператыўна высветлілі асобу забойцы і правялі затрыманне. Абвінавачаны прызнаўся ў зробленым, і расказаў, што звярнуў увагу на пярсцёнак маладога падчас паездкі ў аўтобусе, там і пазнаёміўся з ахвярай.

Дзеянні зладзея кваліфікаваныя як забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?