Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па ч.4 арт.205 (крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па факце крадзяжу банкамата з адміністрацыйнага будынка ўстановы аховы здароўя «Мазырская гарадская бальніца».

sk.gov.by

sk.gov.by

7 лістапада ў начны час у дзяжурную частку Мазырскага РАУС паступіла інфармацыя аб пранікненні ў будынак гарадской бальніцы і крадзяжы банкамата. Дзяжурныя нарады міліцыі былі арыентаваны на затрыманне асоб, датычных да здзяйснення злачынства.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў Следчага камітэта, міліцыі, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Пры правядзенні агляду будынка бальніцы і прылеглай да яго тэрыторыі была знойдзена і канфіскавана слядовая інфармацыя, якая мае істотнае значэнне для вытворчасці па крымінальнай справе.

Неўзабаве паводле арыентыроўкі супрацоўнікі ДАІ Мазырскага РАУС выявілі ў лясным масіве аўтамабіль «Volkswagen Caravelle», кіроўца якога спрабаваў збегчы, аднак быў затрыманы.

Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы жыхар Мазыра, 1968 года нараджэння. Пазней было ўстаноўлена, што ў сакавіку гэты аўтамабіль быў сагнаны з неахоўнай стаянкі ў гарадскім пасёлку Лельчыцы.

Пры аглядзе аўтамабіля былі выяўленыя прылады злачынства і выкрадзены банкамат, у якім знаходзілася 380 млн 650 тысяч рублёў.

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. З ім працуюць следчыя.

У цяперашні час па крымінальнай справе праводзяцца неадкладныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, усталёўваюцца сведкі і відавочцы здзейсненага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?