Труп мужчыны знойдзены 8 лістапада ў магілёўскім мікрараёне Юбілейны.
Як паведамілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, забіты быў знойдзены прахожымі каля 11.00. На целе загінулага некалькі раненняў ад вострага прадмета. Цела знаходзілася ў яры насупраць дома № 42 па Дняпроўскім бульвары.
Асоба забітага ўстаноўлена — гэта мясцовы жыхар узростам каля 30 гадоў.