The Sunday Times

The Sunday Times

Ва ўрадзе Брытаніі заяўляюць, што атрымалі звесткі аб дачыненні лідара ячэйкі «Ісламская дзяржава» на Сінаі Абу Усамы аль-Масры да магчымай арганізацыі выбуху на борце расійскага лайнера А321, паведамляе Sunday Times са спасылкай на ўласныя крыніцы ва ўрадзе.

«Раскрыта імя падазраванага ў тэракце … Кіраўніцтва разведкі лічыць, што самалёт, на борце якога былі 224 пасажыры, разбіўся з-за бомбы, сабранай сіламі ячэйкі ІД на Сінайскім паўвостраве. Лідар групы Абу Усама аль-Масры, егіпецкі прапаведнік, заключыў пагадненне з ІД у мінулым годзе ў Сірыі», - адзначае выданне.

Самалёт A321, што ляцеў 31 кастрычніка з егіпецкага Шарм-аш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, пацярпеў крушэнне над Сінайскім паўвостравам. Усе 224 чалавекі, што былі на борце, загінулі.

***

8 лістапада Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) апублікаваў папярэднія дадзеныя аналізу бартавых самапісцаў. Камісія па расследаванні крушэння самалёта ўстанавіла, што параметрычны рэгістратар перастаў запісваць дадзеныя ў палёце ў працэсе набору вышыні на эшалоне 9400 метраў. Да гэтага моманту палёт праходзіў у штатным рэжыме, а інфармацыі пра адмовы сістэм і агрэгатаў авіялайнера зарэгістравана не было, паведамляе tvrain.ru

Кіраўнік камісіі з егіпецкага боку Айман аль-Мукадам напярэдадні паведаміў, што на апошняй секундзе запісу маўленчага самапісца з кабіны пілотаў самалёта А321 чутны шум. Па дадзеных крыніц Reuters, мяркуючы па гэтых гуках, на борце выбухнула бомба. Брытанскія следчыя лічаць, што выбуховае прыстасаванне магло знаходзіцца ў багажным адсеку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0