Таксама жыхары Горадні ня супраць бачыць у сваім горадзе музэй эротыкі.

На сайце газэты «Вечерний Гродно» ладзіцца чарговае апытаньне. Гэтым разам пытаньнем тыдня стала «Які музэй патрэбны Горадні?». Па стане на 12:47 21 сакавіка за Музэй Васіля Быкава прагаласавала 38,2% апытаных, за Музэй беларускай эротыкі – 29,4%, 23,5% гарадзенцаў, што прынялі ўдзел у галасаваньні жадаюць бачыць у Горадні Музэй архітэктуры пад адкрытым небам, і толькі 8,8% рэспандэнтаў выказаліся за стварэньне Музэю традыцыйнай кухні.

Нагадаем, што пытаньне пра стварэньне паўнавартаснага музэю Васіля Быкава ў Горадні застаецца нявырашаным. Гарадзкія ўлады не сьпяшаюцца вылучыць ініцыятарам стварэньня музэю памяшканьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?