У сеціве з’явілася кніга «Мой шлях да Бога і да каталіцкай Царквы» беларускага грэка-каталіцкага святара Віктара Данілава, які больш за сем гадоў правёў у сталінскіх лагерах.

Выданне, якое распавядае пра складаны шлях чалавека ад атэізма да Бога і Царквы, можна спампаваць па спасылцы на сайце газеты «Царква».

Кніга з’яўляецца сведчаннем чалавека, які на ўласным досведзе пераканаўся, што ва ўмовах недахопу рэлігійнай інфармацыі атэіста можа зрабіць перакананым хрысціянінам імкненне да праўды, жаданне зразумець сэнс чалавечага існавання і вялікая праца над сабой.

У 1992 годзе айцец Віктар Данілаў стаў першым пробашчам грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне, у 1999 годзе быў прызначаны дэканам парафіяў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у 2000 годзе ўзведзены ў сан протапрэсвітара і сустрэўся ў Рыме з Папам святым Янам Паўлам II, які ўганараваў а. Данілава залатым крыжам Pro Ecclesia et Pontifice («За заслугі перад Касцёлам і Папам»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?