У бліжэйшыя суткі, 10 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу ў некаторых раёнах згусціцца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с. Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах магчымы парывы да 15-20 м/с, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 8 градусаў. Днём будзе 6-11 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 13 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?