Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Вадзім Кармазін.

«Пік зваротаў быў у суботу, 7 лістапада, калі былі званкі і жаданні адмовіцца ад паездкі. Цяпер працэнт адмоў ад тураў у Егіпет — не больш за 2%. І гэта таксама і пра тых, хто папярэдне адмовіўся ад Егіпта, але перабраніруе тур на іншую краіну ці іншую дату», — адзначыў Вадзім Кармазін.

Паводле яго звестак, у мінулыя выходныя з Мінска на адпачынак у Егіпет толькі па пуцёўках тураператара Tez Tour вылецелі 143 чалавекі.

Мінспорту і турызму Беларусі нагадвае, што турысты маюць права звярнуцца ў сваю кампанію з просьбай перабраніраваць тур на іншую дату або іншую краіну. Пры адмове ад паездкі ў Егіпет турфірмы могуць вярнуць не ўсю суму, г.зн. утрымаць фактычна панесеныя выдаткі. Гэтыя сумы павінны пацвярджацца дакументальна і адлюстроўваць рэальныя выдаткі кампаній, а не проста суму выдаткаў або загадзя зафіксаваны ў дамове працэнт ад кошту тура. Тым, хто зараз знаходзіцца на адпачынку ў Егіпце, варта прытрымлівацца маршруту падарожжа ў адпаведнасці з набытым турам і выконваць выразныя ўказанні кіраўніка тургрупы або гіда прымаючага боку.

Расія 6 лістапада спыніла ўсе рэйсы ў Егіпет да высвятлення прычын авіякатастрофы самалёта А321.

Егіпет традыцыйна ўваходзіць у топ-10 пераваг беларускіх турыстаў. Так, у 2014 годзе гэтая краіна стала трэцяй па папулярнасці — на егіпецкіх курортах адпачылі 94 тыс. беларусаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?