Расціслаў Юрэня больш не кіруе метро. На сайце сталічнай падземкі насупраць пасады дырэктара ГП «Мінскі метрапалітэн» — пустое поле.

Фота Сяргея Шэлега, minsknews.by

Фота Сяргея Шэлега, minsknews.by

У прэс-службе метрапалітэна пацвердзілі, што Расціслаў Юрэня больш не кіруе метрапалітэнам — ужо каля трох тыдняў. Выконвае абавязкі на пасадзе кіраўніка метро намеснік дырэктара па бяспецы Вадзім Пліс. Пра прычыны кадравых зменаў прадстаўнікі метрапалітэна не паведамляюць.

Паводле інфармацыі TUT.BY, Расціслаў Юрэня застаўся працаваць у метро, але на іншай пасадзе.

Расціслаў Юрэня кіраваў мінскім метро з чэрвеня 2011 года — ён быў прызначаны былым старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам. Да гэтага Расціслаў Юрэня на працягу шасці гадоў быў дырэктарам філіяла «Трамвайны парк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?