Аляксандр Лукашэнка пазначыў як прыярытэт скарачэнне інфляцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына.

6 лістапада 2015 г., president.gov.by

6 лістапада 2015 г., president.gov.by

Кіраўніку дзяржавы было паведамлена што бюджэт 2015 будзе выкананы ў запланаваных параметрах, выкананы ўсе абавязацельствы, у першую чаргу сацыяльнага характару. Аляксандр Лукашэнка асобна спыніўся на ўзроўні інфляцыі ў краіне. Гэты паказчык пакуль не перавышае 10% (да ўзроўню снежня мінулага года).

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі аб'ектыўна нельга мець вялікую інфляцыю. «Лепш хай яна будзе адназначнай. Тады ўжо людзі зразумеюць, што і ў наступным годзе ў нас інфляцыя будзе зніжана. Нават калі цяжка будзе з бюджэтам. Прыярытэт — скарачэнне інфляцыі», - запатрабаваў ён.

Праект бюджэт на 2016 год сфармаваны. Ён разгледжаны і ўхвалены ўрадам і ў бліжэйшы час разам з пакетам дакументаў па прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця будзе ўнесены кіраўніку дзяржавы на разгляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?