У будынку прэзідыума Расійскай акадэміі навук на Вараб'ёвых гарах пры выбуху загінуў адзін чалавек, паведамляюць у панядзелак крыніцы навінавых агенцтваў.

Па іх паведамленнях, разарваўся балон з фрэонам.

«Надзвычайнае здарэнне адбылося ў адным з памяшканняў будынка акадэміі, размешчанай на Ленінскім праспекце. Разарваўся балон з газам фрэонам. У выніку інцыдэнту адзін чалавек загінуў», — цытуе крыніцу агенцтва ТАСС.

Раней паведамлялася аб тым, што выбух адбыўся на мінус дзявятым паверсе будынка.

Аднак па іншай інфармацыі, выбух адбыўся на другім паверсе і быў выкліканы збоем у працы сервера. «Выбух адбыўся на другім паверсе ў будынку, дзе знаходзіцца ўпраўленне справамі РАН. Адзін чалавек загінуў. Адна з версій — нешта здарылася з серверам», — заявіла ТАСС дарадца прэзідэнта РАН Святлана Папова.

Як паведамляецца, на месцы працуюць ратавальнікі і супрацоўнікі паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?