Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 8 лістапада каля 17.00 у мікрараёне Чырвоны Двор. Малады чалавек 1993 года нараджэння прыехаў наведваць свайго сябра вайскоўца. Ён знаходзіўся на аўтамабільнай стаянцы, калі на яго аўтамабіль «Лексус», што стаяў побач, ўпала таполя.

Пацярпелы з папярэднім дыягназам закрытая траўма грудной клеткі, удары і ранкі быў шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне. Работнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, распілавалі паваленае дрэва.

За мінулыя суткі з-за парываў ветру да 20 м/с у 23 населеных пунктах Гродзенскай вобласці таксама былі зарэгістраваныя адключэнні энергіі. Электразабеспячэнне спажыўцам цалкам адноўленае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?