У Чэхіі здарыўся адзін з найбуйнейшых дарожных выпадкаў. На шашы дзяржаўнага значэньня паміж Прагай і Брно сутыкнуліся каля 130 аўтамабіляў. У выніку ДТЗ раненьні атрымалі каля 35 чалавек, у тым ліку 10 — цяжкія.

У ратавальнай акцыі ўдзел прымала вялікая колькасьць карэтаў хуткай дапамогі, а таксама мэдычныя верталёты.

Аднавіць рух дапамагала таксама чэская армія.

Паводле Польскага радыё для замежжа і інфармагенцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0