Уначы з нядзелі на панядзелак былі абвешчаныя лаўрэаты «Прэміі за прарыў» — Breakthrough Prize.

ucsf.edu

ucsf.edu

Прэмія ўручаецца ў намінацыях «Біялагічныя навукі» (Life Science) — пяць узнагарод па $3 млн кожная, «Фундаментальная фізіка» і «Матэматыка». З імёнамі тых, хто стаў лаўрэатам прэміі, можна азнаёміцца на яе афіцыйным сайце.

Лаўрэатамі гэтага года ў галіне навук аб жыцці — біялогіі і медыцыны — сталі Карл Дэйсэрот і Эдвард Бойд за іх уклад у развіццё оптагенетыкі — методыкі даследавання працы нервовых клетак, якая заключаецца ва ўкараненні ў іх мембрану спецыяльных каналаў (апсінаў), якія рэагуюць на ўзбуджэнне святлом.

Гэтая методыка дазваляе праводзіць фундаментальныя даследаванні працы механізмаў мозгу. Акрамя таго, узнагароду атрымалі Джон Хардзі, які займаецца вывучэннем нейрадэгенератыўных хвароб і выявіў ген, мутацыі якога выклікаюць хваробу Альцгеймера; Хелен Гобс, якая даследуе ўздзеянне халестэрыну на арганізм і распрацавала прэпараты, што зніжаюць узровень халестэрыну ў арганізме чалавека і тым самым перашкаджаюць развіццю сардэчнага прыступу; а таксама Свантэ Пааба, генетык, які расшыфраваў геном неандэртальца.

Прэмія ў галіне фундаментальнай фізікі будзе ўручаная пяці даследчым групам, якiя займалiся вывучэннем нейтрынных асцыляцый, а ў агульнай колькасці яе атрымаюць 1300 чалавек. Лаўрэатам «Прэміі за прарыў» ў галіне матэматыкі стаў Іан Агaл, які вывучае мноствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0