Спорт — карысны антыдэпрэсант, падаўжае жыццё і ўмацоўвае сілу волі. Ну, вы ўсё гэта ведаеце, таму ж і пачынаеце свае заняткі альбо збіраецеся на іх у думках перад сном. А каб падрыхтаваць вас да заняткаў спортам, мы склалі спіс рэчаў, якія адбудуцца з вамі пасля некалькіх тыдняў трэніровак.
1. Сэлфі
Кажуць, што спартзалы апусцелі б, каб там прыбралі люстэркі альбо хаця б забаранілі рабіць сэлфі. Калі вы падпісаныя ў інстаграме на людзей, якія рэгулярна займаюцца спортам, вы разумееце, пра што я. Фота са спартовай залы — гэта святое. Дарэчы, не раю ставіцца да гэтага пагардліва. Напрыклад, прачытайце вось гэтую гісторыю.
Ну і чаму не? Калі раней вы ўвесь час бачылі Гослінга і яго біцэпсы ў майцы-алкашцы, надышла ваша чарга.
2. Спартовая вопратка
Часта людзі пачынаюць хадзіць у залу без грунтоўнай падрыхтоўкі — першы раз яны могуць і ручнік з дому не ўзяць. Ну, а вопраткай можа служыць старая майка і школьныя шорты. Але вы ж разумееце, Nike альбо Adidas не проста так плацяць Дэвіду Бэкхэму за рэкламу спартовай формы. Цэлая індустрыя працуе на тое, каб вы захацелі апрануць апошнія трэнікі ад HM і яскравенькія кросы.
3. Глядзець на спартовых людзей
можна не толькі ў раздзявалцы і самой зале. Як толькі вы пачняце займацца спортам, паверце — будзе спрацоўваць сістэма «свой-чужы».
4. Магчыма, нават добра харчавацца
Каб добра выглядаць, недастаткова толькі займацца. Роля здаровай ежы істотная.
5. Ганарыцца сабой
Вы ж прыйшлі, нягледзячы на занятасць, стомленасць. Займаліся, хоць надакучыла і манатонна. Ну, прырода пастаралася ў гэтым сэнсе: пасля фізічных нагрузак вы адчуваеце пазітыўныя эмоцыі і ганарыцеся сабой.
6. Складаць графікі трэніровак
Гэта як пра ежу і вопратку — заняткі спортам з часам стануць больш грунтоўнымі. Навічкі пачынаюць разумець, што практыкаванні робяцца не хаатычна, каб яны прыносілі карысць. Таму людзі з паперкамі, дзе запісаны дні і трэнажоры, у залі нярэдкасць.
7. Цяжкія рэчы стануць лягчэйшымі
Вы па-іншаму пачняце глядзець на фізічную працу і, напрыклад, цяжкія рэчы. Усё стане прасцей — не важна, падняцца па лесвіцы альбо прынесці пакункі з крамы.
8. Вены на руках у мужчынаў — справа набірае сур’ёзны абарот
Мужчыны, праўда, пачынаюць гэта заўважаць. Дый дзяўчатам, кажуць, падабаецца.
9. Павага да тых, хто ў добрай форме
Бо вы цяпер будзеце ведаць, што гэта не так проста і патрабуе намаганняў і самадысцыпліны.
10. Лепшы сон і лепшы сэкс
І гэта абсалютная праўда, заняткі спортам непасрэдна на гэта ўплываюць. Сэкс, дарэчы, таксама стане лепшым.