Зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя «Малады Фронт» запрашае на першае пасяджэнне гісторыка-культурнага «Клуба Вітаўта Вялікага», якое адбудзецца 13 лістапада а 18 гадзіне ў Арт-сядзібе (Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Ідэя клуба: стварыць стала дзеючую пляцоўку моладзі, якой цікава гісторыя і сучаснасць, каб разам адказваць на тыя выклікі, якія сёння паўстаюць перад нашай краінай.

Сустрэчы «Клуба імя Вітаўта Вялікага» плануецца праводзіць не радзей за адзін раз на месяц. Кожнае пасяджэнне будзе абмяркоўвацца асобная тэма, бліжэйшыя зь якіх: «Войска ВКЛ», «Усходняя палітыка вялікіх князёў», «Паўстанне Касьцюшкі», «БЗВ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?