Штогадовае ўручэнне прэміі адбылося 8 лістапада ў арт-галерыі «Крыга» ў межах грамадскага святкавання Дзён святога Губерта ў Гродне. Узнагароду ў 2015 годзе атрымаў Андрэй Вашкевіч. Уручаў яе пераможцу славуты гарадзенскі краязнаўца і настаўнік Алесь Госцеў — чалавек, дзякуючы якому Андрэй і стаў гісторыкам.

Фінансавую частку прэміі Вашкевіч перадаў дабрачынным арганізацыям Гродна, якія працуюць з дзецьмі.

Спыняцца на гэтай узнагародзе Андрэй не збіраецца і плануе далей вывучаць гісторыю Гродна.

Гэта ўжо чацвёртае ўручэнне прэміі імя Ядкоўскага, якую заснавалі ў 2012 годзе. Папярэднія яе лаўрэаты: Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін і Фёдар Ігнатовіч.

У гэтым годзе да дыплому дадаўся яшчэ і адмысловы медаль. Яго пакуль атрымалі толькі Вашкевіч і Госцеў, для іншых папярэдніх лаўрэатаў медалі вырабяць неўзабаве.

Узнагарода імя Ядкоўскага ўручаецца за значны ўнёсак у папулярызацыю гарадзенскай мінуўшчыны, захаванне прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёна, актыўную грамадзянскую пазіцыю і прынцыповасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?