Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў лічыць, што ў цяперашні час перадумоў для узрушэнняў курсу расійскага рубля няма.

«Цяпер мы бачым, што сітуацыя з бягучым рахункам даволі ўстойлівая, па капітальным рахунку паляпшаецца. Таму я думаю, што падстаў для нейкіх дэвальвацыйных чаканняў або узрушэнняў ў нас сёння няма», — сказаў міністр журналістам.

Улюкаеў, які да прыходу ў Мінэканамразвіцця ў 2013 годзе ў рангу першага намесніка старшыні адказваў у ЦБ за грашова-крэдытную палітыку, назваў правільным рашэнне рэгулятара ў лістападзе мінулага года адпусціць курс рубля ў вольнае плаванне.

«Я лічу, што гэта рашэнне было абсалютна правільна і прынята ў няпростых умовах, я высока ацэньваю дзеянні кіраўніцтва Банка Расеі ў гэтым кірунку», — адзначыў міністр, назваўшы гэтае пытанне комплексным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?