У праграме расейскага Першага тэлеканалу, рэтрансьляванага ў Беларусі на канале АНТ, у праграме «Хай гавораць... з Андрэем Малахавым» адбылася гутарка ў студыі з нагоды «жывога шчыта», які супрацоўнікі ДАІ выставілі на трасе Менск—Мікашэвічы.

У маскоўскай студыі прысутнічалі ўдзельнікі «жывога шчыта» Юры і Марыя Пашкевічы, на чыю машыну прыйшоўся асноўны ўдар. Былі таксама запрошаныя адвакат Вера Страмкоўская і журналіст газэты «Комсомольская правда в Белоруссии» Глеб Лабадзенка.

Сюрпрызам аказалася запрашэньне ў студыю Рамана і Вольгі Менцюкоў — тых самых, што несьліся па дарозе ў злашчасным «Фальксвагене‑Гольфе». Праграма была запісаная на гэтым тыдні, у Расеі на Першым канале яна дэманстравалася ўчора.

Удзельнікі дыскусіі — экспэрты і гледачы ў студыі — назвалі выпадак на трасе Менск—Мікашэвічы дзікім, дзеяньні ДАІ — злачыннымі, а вядучы праграмы Андрэй Малахаў прапанаваў вярнуцца да тэмы крыху пазьней, каб паглядзець, ці пакараныя вінаватыя ў гэтай справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0