У сталічным Палацы мастацтваў адкрыецца першая ў Беларусі дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні».

Яе адкрыццё запланаванае на пятніцу, 13 лістапада — а 17-й.

Экспазіцыя распавядзе пра мінулае Курапатаў цягам апошніх 27-мі гадоў, пра першаадкрывальнікаў Нацыянальнага некропаля і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму, паведаміў у фэйсбуку Зміцер Захарэвіч. На выставе можна будзе даведацца пра незвычайныя факты, убачыць унікальныя дакументы, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва. Плануецца прэзентацыя стужкі Міхася Жданоўскага «Дарога на Курапаты» і стужкі Вольгі Мікалайчык «Я — голас Курапатаў». Працягнецца выстава да 16 лістапада ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0